Новости проекта
Мобильные приложения Schools.by
С новым учебным годом!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 38 человек

Тыдзень роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!"

Дата: 22 сентября в 15:22
Автор: Лапека А. К.
6 просмотров

З 19 - па 23 верасня ў нашай краіне праходзіць тыдзень роднай мовы.
"Роднае слова. Яно ўваходзiць у наша жыццё з вуснаў мацi яшчэ ў маленстве. У цiхiм журчаннi матчыных песень-калыханак, у яе пяшчотных ласках мы пачынаем улоўлiваць яго своеасаблiвыя формы i гучанне. Незвычайнае хараство i зладжанасць чуецца нам у гучаннi роднага слова. Яно то ласкавае i пяшчотнае, як подых летняга ветру, то шырокае i плаўнае, як далячынь палёў i азёрныя блакiты, то звонкае i пералiвiстае, як празрыстыя крынiцы i песнi птушак, то суровае i грознае, як навальнiчныя хмары".

Родная мова

Як ты дорага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!
Ты калісьці з калыскі мяне падымала
I вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.
У жыцці маім слова найпершае «мама»
I цяпер для мяне сама міла гучыць.
Я па літарах родных вучыўся чытаць,
I буквар для мяне быў жыцця палавінай.
Быў шчаслівы я роднаю мовай сказаць
Першы раз: «Беларусь, мая сонца-краіна!»
I цяпер для мяне ты з усіх прыгажэй,
Хоць, я ведаю, моваў на свеце нямала,
I з усіх песняроў мне мілей і бліжэй
Роднай мовы пясняр — неўміручы Купала,
А задумае вораг з далёкага краю
Апляваць, адабраць, знішчыць мову маю —
He дазволю.
He дам.
He прадам.
He змяняю.
I да смерці за волю тваю пастаю!

                                 Ніл Гілевіч

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.